Сілы абароны Украіны знішчылі пад Краматорскам бронятанкавую калону расейцаў
- 28.12.2024, 14:58
Да мяжы атакі ніводная баявая машына не даехала.
Байцы 5-й асобнай штурмавой Кіеўскай брыгады спынілі масаваны штурм ворага ў раёне населеных пунктаў Іваніўскае – Клішчыеўка на Краматорскім кірунку.
Дзякуючы дакладным дзеянням абаронцаў украінская абарона нанесла акупантам зруйнавальныя страты: знішчаныя тры БМП з дэсантам, абясшкоджаныя два танкі, сярод якіх найноўшы Т-90М «Прарыў».
Адпаведнае відэа апублікаванае ў тэлеграм-канале брыгады, інфармуе Цензор.НЕТ.
«Да мяжы атакі ніводная расейская баявая машына не даехала», – паведамілі байцы.