Перад Новым годам прайшлі масавыя затрыманні ў Гомельскай вобласці
- 28.12.2024, 15:26
У Рэчыцы АМАП затрымаў больш за 10 чалавек.
Напярэдадні Новага года ў Гомельскай вобласці прайшлі масавыя затрыманні, паведамляе «Флагшток».
Паводле інфармацыі партала, у пятніцу, 27 снежня, у Рэчыцы АМАП затрымаў больш за 10 чалавек.
Паведамляецца, што цягам гэтага тыдня да затрыманых прыходзіла міліцыя і складала пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле палітычных артыкулаў (часцей за ўсё «за падпіскі»).
Пра затрыманні таксама вядома ў іншых гарадах Гомельскай вобласці.