Першая партыя ЗПГ з ЗША для Украіны дастаўлена ў Грэцыю
- 28.12.2024, 17:08
Аб'ём грузу складае 100 мільёнаў кубаметраў.
Першая партыя звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з ЗША была атрымана ўкраінскай прыватнай энэргетычнай кампаніяй ДПЭК, паведамляецца на сайце прадпрыемства.
Указваецца, што аб'ём грузу складае 100 млн кубаметраў, што адпавядае 1 ТВт-г энэргіі. ЗПГ быў дастаўлены раніцай 27 снежня на газавозе Gaslog Savannah да тэрмінала на грэцкай выспе Рэветуса, размешчаным у Мегарскім заліве, на захад ад Афін. Гэты шлях быў абраны праз абмежаванні на транзіт ЗПГ праз Чорнае мора ва ўмовах вайны Расеі супраць Украіны.
Усю партыю выкупіла кампанія D.Trading – еўрапейская "дачка" ДПЭК. Цяпер ЗПГ будзе рэгазіфікаваны і пушчаны па газавых сетках Украіны ў ЕЗ, вынікае з прэс-рэлізу. У кампаніі D.Trading чакаюць далейшых паставак з ЗША і збіраюцца пашырыць дзейнасць па пастаўцы ЗПГ у Паўночную Еўропу і краіны Балтыі.
"Пастаўка з'яўляецца часткай шырэйшых намаганняў па ўмацаванні энэргетычнай бяспекі Украіны і Еўропы за кошт зніжэння залежнасці ад расейскага газу", - падкрэсліваюць у ДПЭК. 1 студзеня 2025 года заканчваецца кантракт на транзіт расейскага газу праз тэрыторыю Украіны.