Беларуса злавілі на польскай мяжы з кантрабанднымі цыгарэтамі, аштрафавалі і адпусцілі
- 28.12.2024, 18:25
Ён не супакоіўся і павёз яшчэ больш.
У польскім пункце пропуску "Тэрэспаль" на мяжы з Беларуссю затрымалі кіроўцу аўтобуса, які спрабаваў нелегальна завезці ў Польшчу 440 пачкаў цыгарэт. Мужчыну аштрафавалі на 9 тыс. злотых і адпусцілі.
Але праз некалькі дзён ён распачаў новую спробу. Пра ўпартага кантрабандыста, якому зараз давядзецца стаць перад судом, распавялі ў Люблінскай мытнай адміністрацыі, піша Most.
Другі раз аўтобус беларуса зноў выклікаў падазрэнне мытнікаў. Яны агледзелі транспартны сродак і выявілі канструктыўныя змены такім чынам, што пад ім апынулася схованка.
Рынкавы кошт канфіскаваных тытунёвых вырабаў ацэньваецца ў 8,7 тыс. злотых.