BE RU EN

Трамп з першага дня пачне наносіць шкоду РФ

  • 28.12.2024, 18:33

Экспэрт спрагназаваў тэрміны з'яўлення міратворцаў ва Украіне.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп з першага дня знаходжання на пасадзе кіраўніка дзяржавы пачне працаваць над павелічэннем здабычы амерыканскай нафты, што пацягне за сабой падзенне коштаў "чорнага золата" на шкоду Расеі. У цэлым амерыканскі бок валодае дастатковымі магчымасцямі для ціску на Крэмль.

Такі пункт гледжання агучыў былы амбасадар ЗША ва Украіне Джон Хербст, паведамляе Tagesschau (пераклад - dialog.ua).

Са слоў экс-дыпламата, Трамп не спыніць амерыканскую дапамогу Украіне. Усе вылучаныя ім на ключавыя пасады кандыдаты лічаць Расею небяспечным апанентам. Гэта датычыцца і будучага кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Марка Рубіё, і дарадцы ў нацбяспецы Майкла Уолца, і спецпасланніка Кіта Келлага. Нават кандыдат на пасаду кіраўніка Пентагона Піт Хегсет, якога Хербст называе «супярэчлівай фігурай», таксама прытрымліваецца такой думкі.

Акрамя зніжэння коштаў нафты, будучая адміністрацыя Трампа можа пагражаць РФ магчымасцю выдачы Украіне большай колькасці зброі, чым было пры прэзідэнцтве Джо Байдэна.

Працягваючы тэму еўрапейскага міратворчага кантынгенту, экс-амбасадар прагназуе, што ён будзе разгорнуты ва Украіне восенню 2025 года. Міратворцы стануць стрымліваючым фактарам для новага расейскага ўварвання.

Апошнія навіны