BE RU EN

«Ад спантанных пакупак зараз не выратавацца»

  • 28.12.2024, 18:45

Папулярны маркетплэйс заявіў пра навіну.

Папулярны ў Беларусі маркетплэйс Wildberries абвясціў аб новаўвядзенні ў аплікацыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу кампаніі.

Задуманае яно для таго, каб пакупнікі перш за ўсё бачылі прапановы, якія адпавядаюць іх інтарэсам. Гэта значыць, ад спантанных пакупак зараз не выратавацца.

«Акрамя звыклага каталога, дапамагаць у выбары патрэбных тавараў будуць спецыяльна сабраныя для карыстальніка падборкі і прапановы. Функцыя будзе працаваць на аснове алгарытмаў і штучнага інтэлекту», – растлумачылі ў Wildberries.

У аплікацыі з'явяцца рэкамендацыі тавараў і тэматычныя паліцы, сфармаваныя на аснове інтарэсаў пакупніка. Каталог таксама застанецца - перайсці ў яго можна будзе ў той жа ўкладцы.

Цяпер новая функцыя запушчаная ў тэставым рэжыме. Яе ўбачыць частка карыстальнікаў у апошняй версіі мабільнай аплікацыі для Android.

Потым маркетплэйс збярэ водгукі і запусціць новую частку для ўсіх пакупнікоў. Дакладных тэрмінаў не паведамляецца.

Апошнія навіны