BE RU EN

Forbes: Расейцы на Куршчыне перасаджваюцца з танкаў на грузавікі

  • 3.12.2024, 10:53

Гэта ідзе на карысць УСУ.

Расейскія войскі ў Курскай вобласці праз катастрафічныя страты ў вайсковай тэхніцы вымушаныя перасаджвацца з браняваных танкаў і БМП на новыя грузавікі толькі з канвеера, і гэта адкрывае новыя магчымасці для УСУ.

Як піша аналітык Forbes Дэвід Акс, з прыблізных падлікаў, з 6 жніўня да 26 лістапада расейцы ў Курску страцілі 364 адзінкі цяжкай тэхнікі – у асноўным танкі, БМП і грузавікі. Аднак гэтыя страты могуць быць толькі «разагрэвам перад шоў», паколькі расейцы спрабуюць замяніць сотні страчаных у Курскай вобласці машын новай меней браняванай тэхнікай.

«З прагнозаў украінскага выведніка Kriegsforscher, гусенічных машын будзе менш, а колавых - больш. Гэта можа азначаць змяншэнне колькасці танкаў, баявых машын БМП і БМД і браняваных цягачоў МТ-ЛБ. Гэта можа азначаць павелічэнне колькасці браняваных грузавікоў «Тыгр» і «Тайфун». Колавыя баявыя машыны БТР-82 ужо паступаюць на перадавую ў большай колькасці», - піша Акс.

Як адзначае аналітык, запасы старых машын на зыходзе, а замежныя санкцыі негатыўна адбіваюцца на новай вытворчасці. Таму расейскія заводы прыстасаваліся да гэтага, перайшоўшы ад складаных гусенічных машын на прасцейшыя колавыя машыны.

Як піша Акс, дрэнная навіна для УСУ ў Курскай вобласці ў тым, што ў расейскага войска не скончыцца тэхніка, аднак ёсць і пазітыўны момант.

«Добрая навіна ў тым, што новыя расейскія машыны менш магутныя, чым старыя, якія яны замяняюць. Адна з прычын,з якой новы грузавік «Тыгр» важыць усяго восем тон - удвая менш, чым старая БМП-2, - у тым, што «Тыгр» мае на траціну менш брані, чым БМП-2. Не менш трывожна для расейскіх войскаў тое, што гусенічная БМП-2 значна больш мабільная ў гразі, слоце і снезе, чым усялякі грузавік. Грузавікі будуць вымушаныя прытрымлівацца нешматлікіх дарог, што зробіць іх перамяшчэнне прадказальным для ўкраінскіх аператараў беспілотнікаў і артылерыстаў», - піша Акс.

Апошнія навіны