Раман Світан: У Сірыі ідзе сапраўдны пагром расейскага войска
- 3.12.2024, 17:33
Пуцін у паніцы мяняе генералаў.
У Сірыі сапраўдны пагром расейскага войска. Вельмі шмат баз і тэхнікі захоплена, у тым ліку "Панцыр-С1". Пуцін там мяняе генералаў, аднак на тых, хто меў няўдачы ва Украіне. А расейскія прапагандысты кажуць, што без ГУВ Мінабароны Украіны ў Сірыі не абышлося.
У штодзённай справаздачы на "24 Канале" вайсковы экспэрт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан ацаніў падзеі ў Сірыі.
На думку Світана, магчыма, сапраўды, што без украінскага ГУВ у Сірыі не абышлося. Бо там у нас ёсць механізмы дапамогі, напрыклад, для пазначэння цэляз. Менавіта ў гэтым яны найлепшыя.
Аднак застаецца пытанне: "што будзе далей", бо ў Сірыі вельмі шмат плыняў. Некаторыя нават узаемасупрацьлеглыя, таму яны яшчэ і паміж сабой счапіцца могуць.
“Сірыя можа быць сур'ёзным другім фронтам, які ёсць зараз у свеце. Першы - гэта наш, таму гэта другі”, - падкрэсліў Раман Світан.
“Цяпер гэтыя дзеянні нам дапамагаюць, таму што расейцам даводзіцца пераключацца, у тым ліку і іх авіяцыі. Апошнім часам самалёты там практычна не садзяцца, а спрабуюць спыніць гэтыя наступальныя дзеянні”, - дадаў вайсковец экспэрт.