BE RU EN

«Тэлефон забралі, вывелі на заданне ў кайданках»

  • 3.12.2024, 14:41

Жонка акупанта паскардзілася на беззаконне ў войску РФ.

Жонкі расейскіх вайскоўцаў працягваюць скардзіцца на беззаконне ва ўзброеных сілах РФ.

Відэа з заявай адной з расеек апублікаваў расейскі антываенны Telegram-канал «Сеятель ветра».

Медыкі раілі яму аперацыю праз няправільнае зрастанне касцей і выдалі накіраванне на кансультацыю па месцы жыхарства. Аднак у той жа дзень камандаванне яго зноў адправіла на баявое заданне.

Пасля акупанта зноў накіравалі ў лякарню, аднак там яго без агляду і вайсковай лекарскай камісіі залічылі да прыдатных да службы. Са слоў жанчыны, ейнага мужа адправілі на заданне ў кайданках і забралі тэлефон.

«Тэлефон забралі. Вывелі на баявое заданне ў кайданках. На гэты момант я не ведаю дзе ён, што з ім і ці жывы ён наогул.

Характэрна, што расейскія Z-патрыёты не звяртаюць увагі на жорсткае знішчэнне расейскіх салдат і не выказваюць абурэнні з гэтай нагоды.

Апошнія навіны