Амбасадарка Грузіі ў Чэхіі падала ў адстаўку на знак пратэсту
- 3.12.2024, 16:41
І стала шостым дыпламатам, які падтрымаў народ.
Амбасадарка Грузіі ў Чэхіі Тэя Маісурадзэ падала ў адстаўку з пасады пасля пастановы «Грузінскай мары» адмовіцца ад перамоў аб уступленні ў Еўразвяз.
Аб гэтым яна напісала ў X (Twitter).
Маісурадзэ заявіла аб тым, што падала ў адстаўку з пасады пасла Грузіі ў Чэхіі. Яна падкрэсліла, што застаецца адданай будучыні краіны.
«Для мяне было вялікім гонарам служыць нацыянальным інтарэсам маёй краіны цягам амаль двух дзесяцігоддзяў, спрыяючы яе еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі, абараняючы яе суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць», - напісала яна.
Маісурадзэ стала шостым дыпламатам, які падтрымаў народ.