BE RU EN

Беларус, якога затрымалі ў Грузіі, папрасіў аб міжнароднай абароне

  • 3.12.2024, 17:25

У міграцыйнай службе яму прапанавалі выехаць за мяжу.

Беларус Яўген Муравіцкі, якога затрымлівалі ў Грузіі, падаў прашэнне аб міжнароднай абароне. У міграцыйнай службе яму прапанавалі выехаць за мяжу, паведамляе «Радыё Свабода».

25-гадовага беларуса затрымалі 30 лістапада падчас пратэстаў у Тбілісі. У той дзень паліцыя затрымала больш за 100 чалавек. Два дні Муравіцкі правёў у ізалятары. На яго склалі пратакол, абвінаваціўшы ў нібыта «абразе паліцыянта». Сам хлопец зняпраўджваў тое, што абражаў праваахоўнікаў.

3 снежня яго выклікалі на размову ў Дэпартамент міграцыі ў Тбілісі. Размова доўжылася пяць з паловай гадзін. Там ён падаў заяву на міжнародную абарону. Як распавёў беларускі праваабаронца Раман Кісляк, чыноўнікі спачатку не хацелі прымаць заяву і прапаноўвалі зрабіць «візаран» (выехаць за мяжу і ўехаць нанова). На думку Кісляка, пасля гэтага беларуса маглі проста не ўпусціць у краіну ці схапіць па дарозе і вывезці на мяжу.

Напярэдадні Муравіцкага па месцы жыхарства шукалі чатыры чалавекі. Сам хлопец з меркаванняў бяспекі ў кватэры не начаваў.

Апошнія навіны