У Паўднёвай Карэі вайскоўцы пакінулі будынак парламента
- 3.12.2024, 21:12
Пратэстанты патрабуюць імпічменту прэзідэнта.
У Паўднёвай Карэі вайскоўцы пакінулі будынак Нацыянальнай асамблеі (парламента). Яны прыбылі туды пасля абвяшчэння прэзідэнтам краіны Юн Сок Ёлем ваеннага становішча. Пра гэта паведамляе Reuters у аўторак, 3 снежня.
У той самы час каля парламента пачалі збірацца людзі, якія патрабуюць скасавання ваеннага становішча і імпічменту прэзідэнта.
Раней парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за скасаванне ваеннага становішча. Аднак вайскоўцы заяўляюць, што ваеннае становішча будзе заставацца, пакуль прэзідэнт Юн Сук Ёль не скасуе яго самастойна.