У Менску судзяць генеральнага дырэктара БелАЗа
- 4.12.2024, 8:45
Кіраўнік знік у снежні 2023 года, а потым апынуўся ў СІЗА КДБ.
У судзе Ленінскага раёна Менска пачынаецца працэс над 45-гадовым былым генеральным дырэктарам БелАЗа Сяргеем Нікіфаровічам, паведамляе «Наша Ніва».
Кіраўнік аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны быў арыштаваны год таму, у снежні 2023 года. Характэрна, што інфармацыю аб ягоным затрыманні тады распаўсюдзілі толькі недзяржаўныя медыя. Для дзяржаўных прапагандыстаў Нікіфаравіч нібыта проста знік - пра тое, што чалавека з кадравага рэзерву Лукашэнкі падазраюць у карупцыі, лепш не ўспамінаць.
Сяргея Нікіфаравіча судзяць паводле ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса - атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры (або арганізаванай групай, або службовай асобай) Яму пагражае ад 5 да 15 гадоў калоніі.
Суўдзельнікаў у Нікіфаровіча двое.
Юрый Шустэр працаваў начальнікам бюро пакупнога інструмента інструментальна-штамповачнай вытворчасці БелАЗа.
«На БелАЗе я працую ўжо вельмі даўно, з 1983 года. Планы я ўжо асабліва не сную, праз два гады на пенсію іду. Чым займацца буду на пенсіі? Адпачываць буду. Я і зараз кожны выходны куды-небудзь еду, бо ў Беларусі столькі добрых месцаў!», - казаў у 2022 годзе Шустэр у інтэрв'ю тэлеграм-каналу БелАЗа. Замест пенсіі ён апынуўся за кратамі.
Асоба яшчэ аднаго фігуранта справы выклікае здзіўленне. Гэта Андрэй Аляксандравіч Даронін. Чалавек з такім імем быў намеснікам гендырэктара БелАЗа да 2017 года.
Тады Дароніна арыштавалі за карупцыю і асудзілі на 7,5 гады зняволення. у сярэдзіне 2010-х? Адказаў на гэтыя пытанні пакуль няма. Пра далейшы ягоны лёс нічога не вядома. Калі ён вызваліўся? Ці змог зноў уладкавацца на БелАЗ? Ці абвінавачваюцца Нікіфаровіча і Шустэра ў карупцыі за той перыяд, калі яны працавалі разам з Дароніным у сярэдзіне 2010-х? Адказаў на гэтыя пытанні пакуль няма.
Сам Сяргей Нікіфаровіч, як і большасць топ-мэнэджараў БелАЗа, працоўную кар'еру пачынаў на прадпрыемстве. У 2015-2017 яго перавялі ў Жодзінскі гарвыканкам. Пасля перайшоў у пінскі «Кузлітмаш», які ўваходзіць у холдынг БелАЗа — спачатку працаваў там намеснікам дырэктара, а пазней узначаліў прадпрыемства. А ў выніку ў верасні 2020 года Нікіфаровіч вярнуўся ў БелАЗ генеральным дырэктарам.