Беспілотнікі масавана атакавалі шэсць абласцей Расеі
- 4.12.2024, 9:57
Губернатары ў паніцы.
Уначы ў шэрагу рэгіёнаў Расеі было шумна, аб'екты ў розных частках краіны-агрэсаркі атакавалі БПЛА. Пра гэта 4 снежня заявілі ў Мінабароны РФ, паведамляе «Фокус».
У атацы абвінавацілі Украіну. У варожым міністэрстве паведамілі, што сілы СПА агулам знішчылі 24 беспілотнікі:
шэсць - над Растоўскай вобласцю;
пяць - над Бранскай;
чатыры - над Белгародскай;
тры - над Разанскай;
адзін - над Астраханскай;
пяць - над Краснадарскім краем.
Начная атака БПЛА: наступствы па рэгіёнах
У сацсетках перадалі, што выбухі грымелі на захад ад Растова і Таганрога. Папярэдне гукі звязвалі з працай СПА. Таксама выбухі чулі ў разанскім раёне Дзягілева, дзе размешчаная расейская стратэгічная авіябаза.
В.а. губернатара Растоўскай вобласці Юрый Слюсар інфармаваў, што ў раёне Таганрога знішчылі і задушылі сродкамі РЭБ 12 дронаў. У выніку атакі ніхто не пацярпеў, разбурэнняў на зямлі не зафіксавалі.
У Telegram-канале з навінамі Бранска паведамлялі, што "вельмі гучна". Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз заявіў аб знішчэнні БПЛА, пацярпелых і разбурэнняў няма.
У сацсетках перадавалі, што ў сяле Маламіхайлаўка (Шабекінскі раён Белгарадскай вобласці) быў “прылёт” прыкладна а гадзіне ночы.
“Быў бачны моцны дым! Падрабязнасцяў няма”, - адзначылі аўтары кантэнту.
Губернатар Разанскай вобласці Павел Малкаў заявіў, што над рэгіёнам збілі тры БПЛА. Паводле ягоных слоў, папярэдне абышлося без пацярпелых і разбурэнняў.
У горадзе Новарасійск Краснадарскага краю ўключалі сірэну. Жыхароў Крымскага раёна на Кубані заклікалі заставацца дома і не выходзіць на двор.