Расейцы закатавалі ў палоне мэра Днепраруднага Мацвеева
- 4.12.2024, 10:25
Ягонае цела перадалі падчас апошняга абмену.
Расейскія акупанты замучылі ў палоне гарадскога кіраўніка г. Днепраруднае Запарожскай вобласці Яўгена Мацвеева.
Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале старшыня Запарожскай АДА Іван Фёдараў, інфармуе Цензор.НЕТ.
Ён нагадаў, што Днепраруднае Запарожскай вобласці расейцы захапілі ў канцы лютага 2022 года. А пасля ўзялі ў палон і гарадскога кіраўўніка - Яўгена Мацвеева. 2 гады і 8 месяцаў ён знаходзіўся ў палоне ў акупантаў і быў закатаваны. Падчас апошняга абмену ягонае цела вярнулі Украіне.
«Яўген Сяргеевіч быў сапраўдным патрыётам, не абыякавым да лёсу сваёй краіны і сваёй грамады. Заўсёды працаваў з людзьмі і дзеля людзей, чуў і дапамагаў кожнаму, хто ў гэтым меў патрэбу. Быў валявым і прынцыповым. У час акупацыі - не пакінуў ні горад, ні людзей, рабіў усё для забеспячэння жыццядзейнасці грамады, пастаянна інфармаваў насельніцтва аб ходзе падзей і падтрымліваў.
Няма слоў, каб выказаць увесь боль ад страты. У нас няма часу на прамаруджванне. Штодня Расея чыніць тэрор з нашымі людзьмі - сапраўднымі патрыётамі», - адзначыў Фёдараў.