BE RU EN

Экспэрт: Трамп хоча разарваць сувязь Расеі і Кітая

  • 4.12.2024, 12:33

ЗША рыхтуюцца да новай "вайны".

Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп рыхтуецца да ўкаранення новых замежнапалітычных пастаноў не толькі ў дачыненні да Украіны і краіны-агрэсаркі Расеі, але і Кітая.

Пра гэта ў інтэрв'ю “Главреду” расказаў кіраўнік Цэнтра грамадскай аналітыкі «Вежа», кіраўнік Дабрачыннага фонду «Новая дарога» Валеры Клачок. Паводле ягоных слоў, Трамп будзе спрабаваць змяніць сітуацыю, у якой ЗША страчваюць свае эканамічныя пазіцыі лідара.

“Прыкладна да 2050 года першай і самай магутнай эканомікай свету стане Кітай. На другім месцы будзе Індыя. На трэцім месцы, магчыма, будуць ЗША, але гэта не дакладна. Не вельмі далёкі далягляд, бо нават 20 гадоў для свету не так шмат. Трамп будзе спрабаваць змяніць гэтую сітуацыю з дапамогай запуску зусім іншай эканамічнай мадэлі, якая прадугледжвае падвышэнне мыт для абмежавання магчымасці распаўсюджвання тавараў, якія вырабляе танная працоўная сіла”, - растлумачыў ён.

Аналітык мяркуе, што ідэя Трампа мае шанец на поспех, аднак яна можа мець не вельмі прыемныя наступствы для эканомікі Штатаў. Пры гэтым ЗША маюць патрэбу ў прыняцці неардынарных пастаноў.

“Таксама тут трэба ўспомніць пра адзін вельмі небяспечны варыянт - скасаванне санкцый супраць Расеі. Трамп гэта згадваў, і не хацелася б рэалізацыі такога сцэнару. Таму што сёння скасаванне абмежаванняў адкрые вялікія магчымасці для Расеі”, - адзначыў Клачок.

Трамп запусціць дэмпінг сыравіны – нафты, звадкаванага газу, што стане ўдарам па РФ, прычым не меншым, чым санкцыі. Такая палітыка ЗША можа быць паспяховай, але спяшацца з высновамі не трэба.

“Цікава, як Трамп збіраецца разарваць сувязь Расеі і Кітая - як па мне, гэта малаверагодны сцэнар. На фоне санкцый эканомікі гэтых краін вельмі выраслі, і нельга іх хутка разарваць. Для гэтага КНР трэба адкрываць іншыя рынкі, тады як Пекін, наадварот, іх закрывае”, - дадаў аналітык.

Апошнія навіны