BE RU EN

У Пінску ўладальнік Volkswagen упрыгожыў аўто гірляндамі і паехаў дарыць калядны настрой

  • 5.12.2024, 11:13

ДАІ не спадабалася.

Нядаўна на вуліцах Пінска з'явіўся калядны Volkswagen Jetta. Уладальнік упрыгожыў яго 2000 агеньчыкамі і паехаў дарыць перадкалядны настрой. Заўважаны ён быў і ў іншых гарадах, напрыклад, у Берасці, піша abw.by.

Але, як высвятляецца, кіроўцу з Пінска напаткаў такі ж лёс, як і кіроўцу Mercedes-Benz Gelandewagen у Менску. Супрацоўнікі ДАІ такія працы не ацанілі і аштрафавалі кіроўцаў за ўдзел у дарожным руху транспартнага сродку, пераабсталяванага без узгаднення з ДАІ.

Апошнія навіны