«Беларусы туды замест банка грошы нясуць»
- 5.12.2024, 14:57
У Менску з'явіўся незвычайны аб'ект.
Беларускі рыэлтар Яўген Хлапецкі расказаў пра незвычайнае жыллё, якое не так даўно з'явілася ў сталічным “Мінск-world”. Паводле ягоных слоў, людзі "замест банка нясуць туды свае грошы", паколькі разумеюць, наколькі гэта можа быць выгадна. Сакрэт просты: кватэры - гэта аб'екты нежылы нерухомасці, у якой афіцыйна дазволена жыць.
Экспэрт патлумачыў: такія кватэры ў “Мінск-world” уважаюцца за апартаменты, дзе можна афіцыйна пражываць (у тым ліку з рэгістрацыяй). Пры гэтым фактычна аб'екты ўсё адно належаць да камерцыйных, дзе многія нормы, у адрозненне ад звычайнага жылля, не дзейнічаюць. Напрыклад, калі гаворка ідзе аб правядзенні якіх-небудзь шумных работ.
"Цяпер гэтыя кватэры прадаюць прывабным коштам. Але пытанне ў тым, якія будуць камунальныя выплаты. Хутчэй за ўсё - як у камерцыйнай нерухомасці. Плюс яшчэ адно пытанне. Калі мы прадаём звычайную кватэру ў Менску, у нас ёсць падатковая льгота (раз на 5 гадоў беларусам дазволена прадаць жыллё без выплаты падаходнага падатку). Тут жа такая мера дзейнічаць не будзе", - патлумачыў Яўген Хлапецкі.
Пры гэтым ён адзначыў, што шматпавярховікі ў “Мінск-world” — “усё ж такі не зусім стандартнае жыллё”, а “нешта пасярэдзіне”. Так ці інакш, асноўным плюсам рыэлтар назваў магчымасць здачы кватэр на дзень, дзе фактычна можна шумець колькі хочаш. "Так, у гэтым плане могуць быць перавагі”, — падкрэсліў спецыяліст. Хлапецкі дадаў, што “Мінск-world” — “гэта такі спосаб, куды беларусы цяпер замест банка нясуць грошы”, намякаючы на выгаду набыцця апартаментаў.
"Здымалі ў “Мінск-world” кватэру днямі. Чутнасць - проста жах. Танная панэлька, а пуху накідвае, як на элітнае...” — падзяліўся асабістым меркаваннем хтосьці з карыстальнікаў TikTok, на што рыэлтар адказаў: “З кожным домам і кватэрай сітуацыя вельмі індывідуальная. У некаторых дамах гэтай праблемы няма"