Беларусаў сталі па-новаму папярэджваць аб камерах на дарогах
- 5.12.2024, 15:36
ДАІ расказала, як менавіта.
У ДАІ Берасцейскай вобласці расказалі, што з 1 снежня пачалі па-новаму папярэджваць аб камерах хуткасці на дарогах. Так знак, які інфармуе пра гэта цяпер суправаджае таблічка.
Дарожны знак 1.36 "Кантроль устаноўленай хуткасці руху транспартных сродкаў" з пачатку зімы ўстанаўліваюць супольна з таблічкай 7.2.1 "Зона дзеяння".
ДАІ расказала беларусам, як па-новаму сталі папярэджваць аб камерах на дарогах
Знак 1.36 "Кантроль устаноўленай хуткасці руху транспартных сродкаў"
ДАІ расказала беларусам, як па-новаму сталі папярэджваць аб камерах на дарогах
Прыклад таблічкі "Зона дзеяння"
У ДАІ расказалі, што названая на шыльдзе адлегласць, у залежнасці ад варункаў руху і месца ўстаноўкі датчыкаў кантролю хуткасці, можа быць ад 300 метраў да 1,5 кіламетраў.
Пры гэтым, дадалі ў ведамстве, у зоне дзеяння гэтага дарожнага знака разам з такой таблічкай месца ўстаноўкі датчыка можа мяняцца.