Беларускую футбольную нацыянальную каманду прызналі «старой»
- 5.12.2024, 16:38
Сярэдні ўзрост яе футбалістаў складае 27,92 гады.
Футбольная абсерваторыя CIES правяла маштабнае даследаванне, прысвечанае сярэдняму ўзросту нацыянальных каманд ва ўсім свеце ў 2024 годзе.
Самымі «паджылымі» выявіліся каманды Перу (сярэдні ўзрост - 30,38 гадоў), Ірана (29,75) і Чылі (29,53). Сярод еўрапейскіх нацыянальных каманд найбольш узроставыя - Чарнагорыі (28,94), Славаччына (28,92) і Швэйцарыі (28,79).
Паводле гэтага даследавання, беларуская каманда таксама выявілася даволі «старой», піша smartpress.by.
Сярэдні ўзрост яе футбалістаў складае 27,92 гады - гэта 13-е месца ў Еўропе і 35-е ў свеце. Адзначаецца, што 41,5% гульцоў, якія выходзілі на поле ў складзе нашай нацыянальнай каманды, знаходзяцца ва ўзросце 26-29 гадоў, 27,8% - гэта тыя, каму ўжо споўнілася 30, 17% - тыя, каму ад 22 да 25, і 7,7% - тыя, каму 21 і менш гадоў.
Усяго ў рэйтынг патрапілі 144 нацыянальныя дружыны. Самай маладой з іх выявілася нацыянальная каманда Кайманавых Астравоў (23,05 года), а ў Еўропе - Сан-Марына (24,31).