BE RU EN

МЗС Беларусі выпусціла рэкамендацыі датычна сітуацыі ў Сірыі

  • 5.12.2024, 20:05

Беларусаў заклікалі пакінуць краіну.

Беларусаў просяць звярнуць увагу «на актуальнасць рэкамендацыі ўстрымацца ад паездак у Сірыю» – у сувязі з «рэзкім абвастрэннем ваенна-палітычнай сітуацыі» ў краіне.

«Беларусам, якія жывуць ці знаходзяцца ў цяперашні час на тэрыторыі Сірыі, рэкамендуем неадкладна пакінуць краіну. Неабходна выконваць правілы асабістай бяспекі, няўхільна прытрымлівацца рэкамендацый мясцовых уладаў, а таксама заставацца ў кантакце з беларускімі дыпламатамі ў Сірыі», – сказана ў рэкамендацыях МЗС.

Кантакты амбасады Беларусі ў Сірыі для экстраннай сувязі: +963 94 88 88 653, syria@mfa.gov.by.

Нагадаем, напрыканцы мінулага тыдня сірыйскія паўстанцы ўзялі горад Алепа і прадоўжылі наступ на поўдзень. У чацвер, 5 снежня, стала вядома, што ўрадавыя войскі пакінулі горад Хама – адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі на захадзе Сірыі.

Раней МЗС Беларусі «выразіла падтрымку» рэжыму Башара Асада ў Сірыі. «Выказваем надзею на хуткую стабілізацыю сітуацыі, ліквідацыю тэрарыстычнай пагрозы і вяртанне брацкай Сірыі да мірнага жыцця», – гаварылася ў паведамленні ўстановы.

Апошнія навіны