BE RU EN

УСУ ўпершыню паказалі «цікавы ўзор» ПТРК «Штурм-З»

  • 5.12.2024, 20:21

Відэа.

Украінскія вайскоўцы паказалі працэс стральбы з самаходнага супрацьтанкавага комплексу «Штурм-С» на базе МТ-ЛБ. Гэты ПТРК быў мадэрнізаваны ва Украіне.

Пра гэта паведамляе Defense Express.

Як зазначае выданне, сам факт публікацыі відэа з ПТРК ужо з'яўляецца цікавай падзеяй. Бо гэта ўпершыню з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ, калі было паказанае выкарыстанне «Штурм-З», нават калі проста падчас баявой падрыхтоўкі.

Пакуль не вядома, як менавіта Украіна атрымала ПТРК, але пэўная колькасць варожых «Штурм-З» была здабытая байцамі Сілаў абароны Украіны.

Аднак у допісе 23-й асобнай механізаванай брыгады пазначана, што на відэа фігуруе базавы варыянт «Штурм-З». Ён прызначаны для выкарыстання савецкіх супрацьтанкавых ракетаў 9М114 Кокан. Гэтыя ракеты маюць далёкасць стральбы да 5 кіламетраў і могуць выкарыстоўвацца для паразы бронятэхнікі і ўмацаваных цэляў.

Аднак у Defense Express звярнулі ўвагу на іншае – УСУ расказалі, што «мадэрнізацыі, якія праводзяцца украінскімі спецыялістамі, значна павышаюць яго эфектыўнасць, дадаючы сучасныя сродкі навядзення і боепрыпасы».

Верагодна, гэта з'яўляецца намёкам на мадэрнізаваны «Штурм-СМ», пра які раней паведамлялі ў Мінабароны. Але з таго часу ніякіх публічных звестак пра яго больш не было.

Апошнія навіны