BE RU EN

Названы колер 2025 года

  • 5.12.2024, 21:46

Мяркуецца, што ён адлюстроўвае дух часу.

Названы колер 2025 года. Гэта не проста карычневы, а Mocha Mousse. Мяркуецца, што ён адлюстроўвае дух часу.

«Мы жывем у такі час, калі адбываецца так шмат усяго больш сур'ёзнага, скажам так, і ў той самы час мы не хочам ніякага цяжару. Мы хочам спакою... – тлумачаць у кампаніі Pantone, якая больш за два дзесяцігоддзі выбірае колер года. – Так што ў гэтым колеры ёсць лёгкасць... Так, гэта карычневы, але гэта не цяжкі карычневы».

Колерам 2024-га года быў Peach Fuzz – «персікавы пух».

Апошнія навіны