BE RU EN

«Улады зараз на ростанях»

  • 6.12.2024, 14:21

Эканамістка патлумачыла, чаму ў Беларусі не будзе доўгіх навагодніх вакацый.

Эканамістка Аліса Рыжычэнка ў эфіры «Еўрарадыё» распавяла, што ад росту заробкаў беларусы не становяцца багацейшымі, а іх пакупніцкая здольнасць, наадварот, зніжаецца. Акрамя гэтага, экспертка паразважала і на тэму доўгіх навагодніх вакацый.

- Нядаўна Галоўчанка выступаў з развагамі і казаў, ці варта падладжвацца пад Расею, дзе будуць доўгія [навагоднія] вакацыі.

З аднаго боку, гэта дапаможа знізіць выдаткі, напрыклад, за кошт памяншэння выдаткаў на заробкі і скарачэння энэргаспажывання. Але ёсць і праінфляцыйныя рызыкі.

Перад Новым годам традыцыйна ўзрастае пакупніцкая актыўнасць, расце курс даляра, што прыводзіць да дэфіцыту. Гэта змушае нарошчваць імпарт, праз што кошты таксама ідуць угору. Да таго ж у снежні многія атрымліваюць падвышаныя заробкі.

На думку эксперткі, калі зараз адправіць людзей у адпачынак за свой кошт і скараціць ім колькасць працоўных гадзін, то за студзень яны атрымаюць настолькі нізкія заробкі, што перад самымі выбарамі гэта можа справакаваць незадаволенасць сярод насельніцтва.

- Таму ўлады зараз на ростанях і не ведаюць, што рабіць: адправіўшы людзей на працяглыя вакацыі, ты зможаш скараціць выдаткі і прадаць складскія запасы, аднак яшчэ больш справакуеш спажывецкую актыўнасць. І ў выніку перад выбарамі мы можам убачыць гаротную сітуацыю, калі заробкі знізяцца, а інфляцыя вырасце.

Апошнія навіны