BE RU EN

Кіраўнік «Раснафты» заклікаў рыхтавацца да падзення коштаў нафты

  • 6.12.2024, 20:51

Штаты могуць павялічыць здабычу і знізіць карпаратыўныя падаткі.

Рынак нафты ў найбліжэйшыя 2 гады можа сутыкнуцца са зніжэннем коштаў, мяркуе кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын, піша «Інтэрфакс».

«Магчымай перспектывай», паводле ягоных словаў, можа стаць падзенне каціровак гатунку Brent да $ 60 – гэта значыць амаль на 15% у параўнанні з цяперашнімі ўзроўнямі.

Рызыкі для рынку нафты на 2025–2026 гг. зыходзяць з боку ЗША і Саудаўскай Аравіі, паведаміў Сечын, выступаючы на 17-м Веронскім еўразійскім эканамічным форуме. Штаты могуць павялічыць здабычу на 400–600 тысячаў бараляў за дзень праз выкарыстанне новай тэхналогіі нафтагазаздабычы і абяцанні абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа знізіць карпаратыўныя падаткі да 15%. А Саудаўская Аравія валодае свабоднымі магутнасцямі на 1 млн бараляў за дзень. «Як яны будуць выкарыстаныя – таксама сур'ёзны чыннік», – сказаў Сечын.

«Мы павінны зыходзіць са стабільнасці працы і браць да ўвагі гэтыя праблемы. Будзе кошт вышэйшы – добра… але рыхтавацца мы павінны да больш узважаных пастановаў», – кажа ён.

Паводле словаў Сечына, каб «мінімізаваць рызыкі», у бюджэт кампаніі закладзены яшчэ больш нізкі кошт – $ 45–50 за бараль расейскага гатунку Urals. Гэта амаль на 30% менш, чым баралі з РФ каштуюць цяпер – $63,48, паводле звестак Мінэканамразвіцця на лістапад.

З красавіка расейская нафта ўжо патаннела амаль на $12, ці 16% і каштуе менш, чым закладзена ў бюджэт. Праект казны гэтага года вярсталі, зыходзячы з кошту нафты $70 за бараль, а наступнага года – $69,7.

Апошнія навіны