ДАІ Беларусі зрабіла важную заяву для кіроўцаў і пешаходаў
- 7.12.2024, 11:25
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі.
ДАІ Беларусі зрабіла важную заяву для кіроўцаў і пешаходаў. Падрабязнасці апублікаваныя ў тэлеграм-канале Міністэрства ўнутраных справаў са спасылкай на ДАІ.
«У краіне ўсталявалася надвор'е, якое абавязвае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі», – гаворыцца ў паведамленні.
У ДАІ звярнулі ўвагу на тое, што кіроўцам неабходна перастроіцца на больш спакойны і акуратны стыль кіравання. Акрамя таго, варта ўнікаць рэзкіх манеўраў, асабліва каля пешаходных пераходаў, мастоў, на закругленнях дарог, пуцеправодах і іншых ветраных адрэзках. Таксама рэкамендуецца выбіраць больш бяспечны хуткасны рэжым пры ўліку стану праезнай часткі, умоваў надвор'я.
Пры пад'ездзе да пешаходных пераходаў кіроўцам варта загадзя зніжаць хуткасць, а таксама быць гатовымі да поўнага спынення аўто. Што да пешаходаў, то ім раяць перасоўвацца па ходніках, збочыне, пешаходнай ці роварнай дарожцы. Пры адсутнасці названых элементаў ісці неабходна па краі праезнай часткі насустрач транспарту. У цёмны час дня важна абазначаць сябе элементамі.