BE RU EN

Беларускі сусед павялічвае выдаткі на абарону да рэкорднага максімуму

  • 7.12.2024, 13:50

Польшча выдаткуе на абарону $42 млрд.

Польскі Сейм зацвердзіў праект дзяржаўнага бюджэту на 2025 год з прыбыткамі $145 млрд, выдаткамі – $211 млрд.

Пра гэта піша выданне Wprost. У бюджэт закладзеныя самыя высокія ў гісторыі краіны выдаткі на сектар абароны – $ 42 млрд, або 4,7% ВУП.

У бюджэце таксама значна павялічаныя сродкі на ахову здароўя – да $50 млрд. На сацыяльныя праграмы, уключаючы індэксацыю пенсій, – $30 млрд.

Праект бюджэту на 2025 год прадугледжвае павышэнне сярэдняга заробку платы на 7 адсоткаў, у тым ліку на 5 адсоткаў для бюджэтнікаў.

Пасля прыняцця Соймам Закона аб бюджэце дакумент быў накіраваны ў Сенат, які мае 20 дзён на ўнясенне паправак.

Апошнія навіны