Сёмая запар партыя матчу за шахматную карону закончылася ўнічыю
- 7.12.2024, 15:32
Наступная партыя пройдзе 8 снежня.
Кітаец Дын Ліжэнь згуляў унічыю з індыйцам Гукешам Дамаражу ў дзясятай партыі матчу за сусветную шахматную карону, які праходзіць у Сінгапуры.
Дын Ліжэнь гуляў белымі фігурамі, партыя закончылася пасля 36-га ходу.
Лік у матчы за шахматную карону пакуль роўны – 5:5. Наступная партыя адбудзецца 8 снежня.
Дын Ліжэнь перамог першую партыю, саступіў у трэцяй, іншыя закончыліся ўнічыю.
Дын Ліжэнь стаў чэмпіёнам свету, перамогшы летась на тай-брэйку расейца Яна Няпомняшчага. Індыец сёлета перамог турнір прэтэндэнтаў і атрымаў права згуляць супраць дзейнага чэмпіёна.
Удзельнікі тытульнага матчу з прызавым фондам $2,5 млн правядуць да 14 партый у класічныя шахматы, у выпадку роўнасці балаў адбудзецца тай-брэйк.