BE RU EN

У Гарадзенскай вобласці Audi скаціўся з дарогі ў возера

  • 8.12.2024, 15:28

Не выжыў 19-гадовы кіроўца.

Сёння блізу 4 гадзін раніцы ў пасёлку Воранаве (Гарадзенская вобласць) трагічна загінуў 19-гадовы хлопец. Ён ехаў за стырном Audi і ў нейкі момант не зладзіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў на абочыну, перакуліўся і ўпаў у вадаём, паведамляе Следчы камітэт.

Каб дастаць аўтамабіль з вадаёма, спатрэбілася дапамога работнікаў МНС. На жаль, выратаваць кіроўцу не ўдалося.

Проста зараз на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Апошнія навіны