У Беларусі сёння галалёдзіца
- 9.12.2024, 9:34
Абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
9 снежня ў Беларусі прагназуецца галалёдзіца. У сувязі з гэтым МНС абвясціла аранжавы ўзровень небяспекі.
У панядзелак у краіне будзе пераважаць воблачнае надвор'е. У многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі - у залежнасці ад тэмпературы гэта будуць снег, мокры снег або дождж. Месцамі чакаецца слабы туман і галалёд.
Тэмпература паветра на працягу дня складзе ад -3 да +3 градусаў. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Менску 9 снежня будзе пахмурна і слізка. Таксама чакаюцца мокры снег і туман. Тэмпература паветра ў сталіцы ўдзень не паднімецца вышэй за нуль градусаў, а ноччу складзе да -2°С.