BE RU EN

Беларускім шахматыстам прадоўжылі нейтральны статус

  • 9.12.2024, 15:39

Яны змогуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах, але выключна пад сцягам FIDE.

Міжнародная шахматная федэрацыя (FIDE) прыняла пастанову аб прадаўжэнні нейтральнага статусу беларускіх і расейскіх спартоўцаў да 1 студзеня 2026 года.

Цяпер шахматысты дзвюх краін змогуць прадоўжыць выступы на міжнародных спаборніцтвах, але выключна пад флагам FIDE.

«Рада FIDE ўхваліла падаўжэнне выкарыстання сцяга FIDE беларускімі і расейскімі шахматыстамі. Згодна з гэтай пастановай, расейскім і беларускім шахматыстам, якія выступаюць цяпер пад сцягам FIDE, дазволена працягваць гуляць пад ім да 1 студзеня 2026 года», - сказана ў прэс-рэлізе

арганізацыі.

Апошнія навіны