Financial Times: Сям'я Асада набыла ў Маскве 13 кватэр
- 9.12.2024, 17:51
Агульны кошт нерухомасці ацэньваецца на дзясяткі мільёнаў даляраў.
Сям'я сірыйскага дыктатара Башара Асада з 2013 да 2019 года набыла ў Маскве 13 кватэр на агульную суму 40 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на існыя дакументы аб куплі нерухомасці.
Большая частка нерухомасці, 13 апартаментаў, зарэгістраваны на стрыечнага брата зрынутага дыктатара Хафіза Махлуфу і на звязаныя з ім кампаніі. Дзве кватэры належаць жонцы яшчэ аднаго кузэна Асада - Рамі Махлуфа. Яшчэ чатыры - братам-двайнятам Іхабу і Іяду Махлуфам.
Для афармлення ўгод актыўна выкарыстоўваліся афшорныя кампаніі, што дапамагло схаваць звесткі аб сапраўдных уладальніках. Выданне адзначае, што 40 мільёнаў даляфраў - ацэнка кошту жылля на 2019 год, а не на сённяшні дзень. Асобай папулярнасцю клана карыстаецца дзелавы цэнтр Масква-Сіці.