Дын Ліжэнь зраўняў лік у матчы за сусветную шахматную карону.
- 9.12.2024, 19:02
Спаборнікам засталося правесці дзве партыі.
Чэмпіён свету Дын Ліжэнь перамог індыйца Гукеша Дамараджу ў 12-й партыі тытульнага матчу ў Сінгапуры.
Кітайскі гросмайстар гуляў белымі фігурамі, партыя закончылася на 39-м ходзе.
Рахунак стаў роўным – 6:6.
Матч адновіцца ў сераду. Спаборнікам засталося правесці дзве партыі ў класічныя шахматы, у выпадку роўнасці ў ліку будзе згуляны тай-брэйк.
Дын Ліжэнь стаў чэмпіёнам летась, перамогшы на тай-брэйку расейца Яна Няпомняшчага.