BE RU EN

Сусветныя кошты прадуктаў харчавання б'юць рэкорды

  • 9.12.2024, 19:24

Што падаражэла больш за ўсё.

У лістападзе 2024 года Індэкс харчовых коштаў FAO (харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН) склаў у сярэднім 127,5 пунктаў, што на 0,5 адсотка вышэй, чым у кастрычніку, і з'яўляецца самым высокім паказнікам з красавіка 2023 года.

Гэты рост быў абумоўлены павышэннем коштаў малочных прадуктаў і расліннага алею, якое крыху пераважыла зніжэнне каціровак на мяса, збожжавыя і цукар. Пра гэта паведаміла a target="_blank" href=https://www.fao.org/worldfoodsituation/foodpricesindex/en/>FAO.

У лістападзе гэты паказнік быў на 5,7% вышэйшы, чым год таму. На пікавым узроўні гэты індэкс быў у сакавіку 2022 года – 160,2.

Індэкс коштаў збожжавых у сярэднім склаў 111,4 пункта ў лістападзе, што на 2,7% ніжэй, чым у кастрычніку, і на 8% ніжэй, чым у лістападзе 2023 года. Сусветныя кошты пшаніцы знізіліся ў параўнанні з папярэднім месяцам дзякуючы павелічэнню прапановы цяперашняга ўраджаю ў паўднёвым паўшар'і і паляпшэнню ўмоваў вырошчвання ўраджаю 2025 года ў некаторых асноўных краінах-экспарцёрках паўночнага паўшар'я. Слабы міжнародны попыт таксама спрыяў змякчэнню коштавай кан'юнктуры. Сусветныя кошты кукурузы ў лістападзе заставаліся стабільнымі.

Індэкс коштаў алею ў лістападзе склаў 164,1 пункта, што на 7,5% больш, чым у кастрычніку, і дасягнуў самага высокага ўзроўню з ліпеня 2022 года. Рост быў абумоўлены павышэннем каціровак на пальмавы, соевы, сланечнікавы і рапсавы алей. Так сусветныя кошты пальмавага, сланечнікавага і рапсавага алею раслі праз перспектывы скарачэння іх прапановы на рынку. А сусветныя кошты соевага алею таксама прадаўжвалі расці, галоўным чынам дзякуючы высокаму сусветнаму попыту.

Індэкс коштаў малочных прадуктаў у кастрычніку склаў 139,9 пункта, што на 0,6% вышэй, чым у кастрычніку, і на 20,1% вышэй, чым год таму. Так сусветныя кошты сметанковага масла раслі чатырнаццаты месяц запар, дасягнуўшы новага рэкорднага ўзроўню дзякуючы высокаму попыту на фоне абмежаваных запасаў, асабліва ў Заходняй Еўропе. Кошты сыроў таксама выраслі, адлюстроўваючы абмежаваную прапанову спотавых паставак для задавальнення росту сусветнага попыту.

Індэкс коштаў мяса склаў 118,1 пунктаў у лістападзе, што на 0,8% ніжэй, чым у кастрычніку, і на 5,9% вышэй, чым год таму. Зніжэнне адбылося ў асноўным праз зніжэнне сусветных коштаў мяса свіней, якое прадаўжаецца пяты месяц запар, галоўным чынам праз слабыя каціроўкі ў Еўрапейскім Звязе, што адлюстроўвае залішнюю прапанову і сталы нізкі сусветны і ўнутраны попыт. Сусветныя кошты мяса птушкі нязначна знізіліся пад ціскам значнай экспартнай прапановы з асноўных рэгіёнаў-вытворцаў.

Індэкс коштаў цукру ў лістападзе склаў 126,4 пункта, што на 2,4% ніжэй, чым у кастрычніку гэтага года. Зніжэнне звязанае з пачаткам сезону збору ўраджаю ў Індыі і Тайландзе, а таксама з памяншэннем непакою датычна перспектываў ураджаю ў наступным годзе ў Бразіліі.

Індэкс харчовых коштаў ФАО – гэта сярэднеўзважаны паказнік, які адсочвае дынаміку сусветных коштаў пяці асноўных харчовых таварных групаў.

Апошнія навіны