Баец MMA біўся адначасова супраць спаборніка і ягонага 60-гадовага бацькі
- 9.12.2024, 21:12
Відэа.
У Польшчы падчас шоу MMA адбыўся адзін з самых дзіўных мэйн-івэнтаў у гісторыі, у якім адзін баец супрацьстаяў адначасова двум спаборнікам.
У актагон выйшаў Амадэвуш Ферары Рослік разам са сваім 60-гадовым бацькам Дарыюшам, каб правесці бой супраць «ворага сям'і» – Алана Кв'ецінскага.
Як ні дзіўна, сям'я Рослікаў атрымала перамогу ўжо ў 1-м раўндзе – спаборнік здаўся, трапіўшы ў задушлівы прыём.
Адзначым, што польскі прамоўшэн патлумачыў арганізацыю гэтага бою тым, што на ўзважванні перад паядынкам Квяцінскі не ўпісаўся ў вагу. Праз гэта прамоўтары прапанавалі яму біцца не толькі супраць спаборніка, але і супраць ягонага 60-гадовага бацькі.