УСУ эпічна знішчылі варожыя танкі каля «Царскага палявання» пад Аўдзееўкай
- 13.02.2024, 11:28
Відэафакт.
Украінскія ваяры на Аўдзееўскім кірунку працягваюць знішчаць варожую бранятэхніку. "Дэмілітарызуюць" варожыя танкі аператары FPV-дронаў з роты ўдарных беспілотных авіяцыйных комплексаў 110 АМБр.
Знішчэнне бранятэхнікі расейцаў яны паказалі ў Telegram-канале падраздзялення. Адзін з танкаў акупантаў закончыў сваё існаванне асабліва відовішчна.
Тэхніку захопнікаў украінскія ваяры адправілі ў пекла разам з акупантамі.
“Найлепшае, на што можа спадзявацца варожы танкіст - гэта хуткая смерць ад дэтанацыі боекамплекта. Нашы ваяры ахвотна выконваюць такую паслугу”, - пракаментавалі падзеі на відэа ў РУБпАК 110 АМБр.
На апублікаваных кадрах зафіксавана знішчэнне варожых танкаў з дапамогай FPV-дронаў. Падзеі, як адзначаюць у OSINT-даследчыкі, адбываюцца ў раёне Аўдзееўкі - паблізу гатэльнага комплексу “Царскае паляванне”.
Адзін з танкаў украінскія ваяры знішчаюць у кювеце, куды той з'ехаў.
Іншы здагналі падчас руху. У гэтым выпадку адбылася магутная дэтанацыя боекамплекта, так што выбух быў сапраўды эпічны.