Лукашысты зладзілі аблаву на «Газпрам трансгаз Беларусь»
- 13.02.2024, 11:54
Сярод затрыманых інжынер і вядучы інжынер прадпрыемства.
Як мінімум трох працаўнікоў "Газпрам трансгаз Беларусь" затрымалі сілавікі. І “пакаянныя” відэа апублікаваў 13 лютага набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Сярод затрыманых - інжынер і вядучы інжынер прадпрыемства. Сілавікі прымусілі іх пад запіс сказаць, што яны "падтрымлівалі пратэстныя настроі", захоўвалі "пратэстную сімволіку", рабілі рэпосты з "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў.
- У 2020 годзе ўдзельнічала ў несанкцыянаваных мітынгах, за што была затрыманая, - вымусілі сказаць на відэа адну з работніц прадпрыемства.