Тэлепузік Салаўёў раскрыў усе карты ФСБ
- Аляксандр Няўзораў
- 13.02.2024, 12:21
Момант праўды.
Ох ужо гэтыя "моманты праўды". Вечна яны вылазяць і псуюць ліберальную эйфарыю.
Тэлепузік Салаўёў чамусьці ўзяў і раскрыў усе фсбшныя карты.
Сапраўды, спісы “нядобранадзейных” з усімі пашпартнымі звесткамі было б цяжка сабраць звычайным “аператыўна-вышуковым” метадам. Цяпер чэкісты могуць пачаць “лёсаванне”. Усе патэнцыйныя дысыдэнты самазаявіліся.
Палохацца асабліва не варта. Нават у Расеі - подпіс за кандыдата, пакуль не падстава для распачынання крымінальнай справы.
Не нагода… але прычына ўзяць грамадзяніна “на кантроль” і пакорпацца ў яго сувязях, сацсетках і справах.
Час бы зразумець, што ў РФ усе “выбары”, з любога канца - штука атрутная і паскудная, якой не варта дакранацца і “дыхаць адным паветрам”.
Усё адно ўсё вызначыцца зусім іншым спосабам.
Аляксандр Няўзораў, “Тэлеграм”