BE RU EN

Магілёўскі пенсіянер дзіўным чынам пазначыў чужы аўтамабіль у двары

  • 13.02.2024, 12:22

Не спадабаўся "чужынец".

У магілёўскую міліцыю звярнулася 36-гадовая мясцовая жыхарка, паведамляе ТГ-канал, блізкі да сілавікоў.

Жанчына распавяла, што невядомы прабіў шыны ў яе "Нісане". Зламысніка знайшлі мясцовыя аператыўнікі. Высветлілася, што гэта 78-гадовы мужчына.

Пенсіянер заявіў, што раней не бачыў у двары такі аўтамабіль. Таму ён надумаў «пазначыць» чужынца і пракалоў шылам кола.

Цяпер на мужчыну завялі крымінальную справу за хуліганства.

Апошнія навіны