BE RU EN

Беларускія ВНУ штогод адлічваюць амаль 8000 студэнтаў

  • 13.02.2024, 14:07

Палова ідзе з уласнага жадання.

Беларускія ВНУ штогод адлічваюць амаль 8000 студэнтаў, палова з іх ідзе з уласнага жадання. Пра гэта на радзе рэктараў паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

«Штогод блізу 8 тыс. студэнтаў мы адлічваем з ВНУ, палову з іх - за непаспяховасць (мы вітаем жорсткі падыход да якасць адукацыі), але палова - з уласнага жаданняі. І гэта сведчыць аб тым, што з прафарыентацыяй мы істотна не дапрацоўваем. І гэта - нерэалізаваны патэнцыял для эканомікі нашай краіны», - сказаў ён, піша БелТА.

Іванец таксама расказаў, што зараз палова выпускнікоў 9-х класаў ідзе ў каледжы. Раней такіх было 30 адсоткаў.

«Фактычна кожны другі выпускнік дзявятага класа выбірае траекторыю атрымання адукацыі ў каледжы. Гэта не гаворыць аб тым, што ім мы закрываем дарогу ў вышэйшую адукацыю. Ствараем адпаведныя дадатковыя траекторыі - толькі летась ВНУ прынялі 10 тысяч выпускнікоў каледжаў», - растлумачыў міністр.

Апошнія навіны