Плацдарм пашыраецца: УСУ паднялі яшчэ адзін сцяг Украіны ў Крынках
- 13.02.2024, 14:31
Відэафакт.
Украінскія вайскоўцы 13 лютага ўсталявалі яшчэ адзін сцяг Украіны ў Крынках, на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Ён лунае на воданапорнай вежы.
Пра гэтым паведамляе DeepState.
Ваяры Узброеных Сіл Украіны, якія праводзяць аперацыю на левым беразе Херсонскай вобласці, падзяліліся эксклюзіўным відэа. Байцам 35 АБрМП удалося падняць дзяржаўны сцяг на воданапорнай вежы ў Крынках.
Як адзначаюць у DeepState, вораг працягвае біць па лагістыцы і прымяніць КАБы па самых Крынка. Расейскі генерал Цяплінскі думае такім чынам ліквідаваць плацдарм, аднак, як паказаў час - у яго нічога не атрымліваецца. Баі працягваюцца.
Адзначым, што ўжо прынамсі другі ўкраінскі сцяг, які УСУ ўсталявалі ў Крынках. Фота першага апублікавалі 6 лютага.