Кіркораў адчыніў не тыя дзверы ў «ДНР»
- АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ
- 13.02.2024, 15:36
На «агеньках» замест Філі выдатна праспявае Дугін.
«Голая вечарына» працягваецца. Але з «проста дурной» яна становіцца па-сапраўднаму бессаромнай.
Яе ўдзельнікі агаляюцца поўнасцю.
Філіп Кіркораў, ратуючы бізнэс і маёмасць - ірвануў у «ДНР» і там насцеж радчыніў «не тыя дзверы».
Давялося Філіпу любіць радзіму платанічна і проста спяваць песенькі. Зразумела, упрыкуску з глыбокімі разважаннямі аб радзіме.
Навошта і чаму Філіп апынуўся ў Горлаўцы - зразумела ўсім. І Крамлю і оркам.
Філіп трапіў у «стоп-лісты» і зараз, забаўляючы забойцаў-акупантаў у ДНР спрабуе выбрацца са «стопнікаў».
Ці прабачыць яго Крэмль, ці прыме назад «блуднага сына»? Ці верне «пляцоўкі»? Ці дазволіць зноў бегаць з пер'ем у азадку?
Калі і прабачыць, то вельмі ненадоўга.
Нават падлабуньваючыся і паддобрыюваючыся Кіркораў не патрэбны «скрепоносному» рэжыму. А на «агеньках» замест Філі выдатна праспявае Дугін.
Аляксандр Няўзораў, «Тэлеграм»