Прапанаваны электракрасовер Volvo
- 13.02.2024, 21:01
Хуткая зарадка на 80% займае 28 хвілінаў.
Ва Украіне прэзентавалі бюджэтны электракрасовер Volvo. Ягоны кошт складае 32000 еўраў. Электракар Volvo EX30 даступны ў мадыфікацыях магутнасцю 272 і 428 сілаў. Запас ходу складае 480 км. Пра гэта ідзе размова на сайце ўкраінскага прадстаўніцтва брэнду.
Топавы варыянт электракара разганяецца да 100 км/г усяго за 3,6 с.
Volvo EX30 – гэта першая мадэль швэдскага брэнду, пабудаваная на спецыялізаванай электрычнай платформе SEA. Яна абяцае быць масавай. У 2024 годзе плануецца выпусціць блізу 200 тыс. аўто, з якіх ва Украіну патрапіць 300 адзінак.
Гэта кампактны 4,2-метровы красовер В-класу, выкананы ў характэрным мінімалісцкім стылі маркі. У ягонай канструкцыі актыўна скарыстаныя матэрыялы, атрыманыя шляхам другаснай перапрацоўкі.
У салоне Volvo EX30 адсутнічае звыклы шчыток прыбораў, усе паказнікі выведзеныя на вялікі 12,3-цалевы тачскрын партрэтнага фармату. Мультымедыйная сістэма складаецца з сэрвісаў Google.
Красовер мае два багажнікі: 318-літровы задні і 65-літровы пярэдні.
Мадэль абыдзецца ад 32000 да 45000 еўраў.
Базавая камплектацыя Core мае на ўвазе 18-цалевыя дыскі, клімат-кантроль, камеру і цеплавую помпу.
У топавым варыянце Ultra ёсць паркавальны аўтапілот, камеры кругавога агляду, панарамны дах, магутная акустыка Harmann-Kardon, электрапрывады сядзенняў і дзвярэй багажніка.
Разам з тым ва ўсіх EX30 ёсць адаптыўны круіз-кантроль, аўтаматычнае тармажэнне (сярод іншага, на скрыжаваннях і пры руху заднім ходам), утрыманне ў паласе, кантроль сляпых зонаў, распазнанне дарожных знакаў.