BE RU EN

З'явілася поўнае відэа знішчэння расейскага ВДК «Цэзар Кунікаў»

  • 14.02.2024, 11:31

Карабель атрымаў крытычную прабоіну пасля ўдару дронамі Magura V5.

Расейскі вайсковы карабель «Цэзар Кунікаў» быў атакаваны Галоўнай упрвай выведкі Міністэрства абароны ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сіл бяспекі і абароны Украіны ўдарнымі марскімі дронамі Magura V5.

ВДК (вялікі дэсантны карабель) атрымаў крытычныя прабоіны па левым борце і пачаў тануць.

Гэта раніцай 14 лютага пацвердзіла прэс-служба ГУВ. YouTube-канал ведамства абнародаваў відэа спецаперацыі.

«Цэзар Кунікаў» быў падбіты ў Чорным моры ля берагоў часова акупаванага Крыма недалёка ад горада Алупка. Паспяховую місію ажыццявілі спецназаўцы «Групы 13» ГУВ МА Украіны.

Да знішчэння варожага карабля прыклалі руку і валанцёры. "Рэалізацыя спецаперацыі стала магчымай пры падтрымцы платформы United24", - адзначыла прэс-служба.

Украінская выведка мяркуе, што акупанты панеслі страты ў жывой сіле. У ведамстве заявілі, што пошукава-выратавальная аперацыя захопнікаў поспеху не мела.

Сімвалічна, што расейскі афіцэр Цэзар Львовіч Кунікаў, імем якога назвалі судна, быў забіты роўна 101 год таму - 14 лютага 1943-га.

У ГУВ дадалі, што атакаваны вялікі дэсантны карабель - гэта адно з найноўшых расейскіх суднаў. Карабель змяшчаць 87 чальцоў экіпажа на борце. Выкарыстоўваўся Масквой падчас войнаў супраць Грузіі, Сірыі і Украіны.

Апошнія навіны