Пуцін стаў смяхоццем на адкрыцці «Гульняў будучыні»
- 22.02.2024, 10:39
Пасля заявы пра "веліч Расеі".
Прэзідэнт Расі Уладзімір Пуцін прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця ў Казані фіджытал-турніру "Гульні Будучыні", які адбудзецца з 21 лютага да 3 сакавіка. У сваёй прамове верхавод Крамля заявіў, што РФ "застаецца адной з вядучых спартыўных дзяржаў".
“Заканамерна, што ідэя аб'яднаць класічны і кіберспорт была народжаная ў Расеі. Наша краіна была і застаецца адной з вядучых спартыўных дзяржаў планеты, радзімай вялікіх атлетаў, перамог і рэкордаў. "Гульні Будучыні" - гэта свабода ад палітычнай кан'юнктуры, любых відаў дыскрымінацыі і падвойных стандартаў. Мы заўсёды выступалі за прасоўванне спорту і яго высокіх гуманістычных каштоўнасцяў. “Гульні Будучыні” – наш дар сусветнай спартовай сям'і”, – заявіў Пуцін.
Такі пафас з боку кіраўніка Крамля атрымаў нечаканую рэакцыю з боку расейскіх заўзятараў, піша obozrevatel.com.
Яны не сталі падтрымліваць свайго лідара, а зладзілі яму сапраўднае цкаванне ў інтэрнэце.
Самым упадабаным каментаром стаў допіс пра смерць Пуціна.
“Добра што эліксір неўміручасці не вынайшлі. Так што рана ці позна гэты дзень надыдзе і тады нават непітушчыя нап'юцца ад шчасця”, - пішуць у інтэрнэце.