BE RU EN

У Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі «Беларусь у NATO»

  • 25.02.2024, 11:57

Кніга будзе прэзентаваная 27 лютага.

Агрэсія Расеі супраць Украіны і яе поўнамаштабнае ўварванне ў незалежную еўрапейскую дзяржаву агалілі ўразлівасць еўрапейскай і міжнароднай бяспекі.

Які адказ на новыя выклікі можа даць наш рэгіён? Якая роля Беларусі ў стварэнні новай архітэктуры бяспекі ў Еўропе?

На гэтыя тэмы разважаюць вядучыя спецыялісты ў галіне бяспекі краін NATO, Украіны і Беларусі ў зборніку артыкулаў "Беларусь у NATO", выпушчаным Фондам "Еўрапейская Беларусь".

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 27 лютага а 18.00 у Варшаве ў Witryna Domu Wschodniego (Plac Konstytucji 6, рог бліжэйшы да гатэля MDM).

Удзельнічаюць:

Андрэй Саннікаў - лідар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", кандыдат у прэзідэнты Беларусі (2010 год)

Януш Анышкевіч - міністр абароны Польшчы ў 1992-1993 і 1997-2000 гадах, чалец Еўрапарламента ў 2004 - 2009 гг., віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента з 2004 да 2007 года, старшыня Рады Еўраатлантычнай асацыяцыі

Юры Фяльшцінскі — расейска-амерыканскі гісторык, аўтар шэрагу кніг, у тым ліку “Падрываючы Украіну: вяртанне расейскага тэрору і пагроза Трэцяй сусветнай вайны” і “Ад чырвонага тэрору да мафіёзнай дзяржавы: спецслужбы Расеі ў барацьбе за сусветнае панаванне”.

Апошнія навіны