У Варшаве нечакана памёр галоўны рэдактар газеты «Белорусы и рынок» Андрэй Александровіч
- 25.02.2024, 13:57
Названы магчымы чыннік.
Вядомы беларускі журналіст, галоўны рэдактар газеты «Белорусы и рынок» Андрэй Александровіч раптоўна памёр у Варшаве, паведаміў ягоны сябар Севярын Квяткоўскі.
«На гэты момант вядома, што было вострае запаленне падстраўнікавай залозы», – напісаў Севярын Квяткоўскі.
Журналісту было 49 год.
Інфармацыю пацвердзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Андрэй выехаў з Беларусі ў другой палове 2023 г. і знаходзіўся ў Варшаве. Ён займаўся развіццём выдання «Белорусы и рынок» і быў яго галоўным рэдактарам.