Беларускія асілкі ўсталявалі сусветныя рэкорды ва ўзняцці гіры
- 25.02.2024, 16:14
Рэкорды абнавілі Вячаслаў Харанека і Віктар Мацур.
Беларускія асілкі Вячаслаў Харанека і Віктар Мацур усталявалі сусветныя рэкорды ў гіравым спорце, паведамляе НАК.
Вячаслаў Харанека ў становішчы лежачы за 5 хвілін левай рукой выціснуў гіру вагой 32 кг 119 разоў. Ён пабіў свой жа рэкорд на 13 уздымаў.
62-гадовы асілак, які перанёс некалькі аперацый, не стамляецца ўражваць волатаўскай моцай і майстэрствам унікальнага атлета. Ён усталяваў сотні сусветных рэкордаў, запісаўшы сваё імя ў кнігу рэкордаў Гінэса.
У сваю чаргу Віктар Мацур 12 разоў узняў лежачы 60-кілаграмовую гіру адной рукой.