Сілы абароны Украіны адышлі на заходнія ўскраіны Ластаўчынага пад Аўдзееўкай
- 25.02.2024, 16:58
Баі трываюць.
Сілы абароны Украіны адышлі на заходнія ўскраіны Ластаўчынага пад Аўдзееўкай. Расейскае войска працягвае штурмы на Аўдзееўскім кірунку з дапамогай авіяцыі і артылерыі.
Пра гэта ў каментары РБК-Украіна сказаў вяшчальнік АСВГ «Таўрыя» Дмытро Ліхавы.
“Гэта тое, што было на раніцу. Але сітуацыя дынамічная, яна можа мяняцца», — сказаў ён у размове з выданнем, дадаўшы, што УСУ адышлі на раней нарыхтаваныя пазіцыі.
Са слоў Ліхавога, расейцы працягваюць штурмавыя дзеянні на Аўдзееўскім кірунку і дзейнічаюць з падтрымкай артылерыі і авіяцыі.
«Расейцы штурмуюцца пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі. Дадатковымі сіламі спрабуюць весці наступальныя сілы на гэтым кірунку», — дадаў вяшчальнік АСВГ «Таўрыя».
Адзначым, учора праект Deepstate паведаміў аб страце ўкраінскімі вайскоўцамі сяла Ластаўчынага пад Аўдзееўкай. Праект апублікаваў карту баявых дзеянняў, на якой сяло было абазначанае як акупаваная тэрыторыя.