BE RU EN

Барэль заявіў, што зыход вайны ва Украіне можа хутка вызначыцца

  • 25.02.2024, 17:21

Ён заклікаў надаць Украіне больш дапамогі і хутчэй.

Зыход вайны Украіне можа вызначыцца ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў, таму Еўропа павінна надаваць ёй больш дапамогі і больш аператыўна, заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль у інтэрв'ю El País.

“Калі мы хочам, каб Украіна супраціўлялася, мы павінныя надаць ёй больш дапамогі і хутчэй. ...> Еўропа ўсвядоміла, што жыве ў небяспечным свеце. ...> Мы павінны ўзяць на сябе адказнасць, павысіць абараназдольнасць і быць гатовымі да ўсялякіх сітуацый”, — сказаў ён, падкрэсліўшы, што “Еўропа павінна прачнуцца”.

Дыпламат адзначыў, што "больш за ўсё яго палохае страх еўрапейцаў" з "абаронай, якую [ЕЗ] перадаў ЗША на аўтсорсінг, з ваенным парасонам, які можа закрыцца" ў выпадку перамогі на выбарах амерыканскага прэзідэнта Дональд Трамп. "Мы старэючы кантынент у маладым свеце, адсюль і такая сумесь страху і няўпэўненасці", – мяркуе Барэль.

Апошнія навіны